
1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сёння для многіх школьнікаў пачаліся летнія – самыя доўгія і чаканыя – канікулы. І сёння старшакласнікі краіны амаль што развіталіся са школай. Апошні званок – пэўная рыса: развітанне з дзяцінствам, настаўнікамі, тымі людзьмі, якія вялі нас за руку доўгія 11 гадоў.
Гэта і сумна, адрывацца ад роднага гнязда, сваёй другой школьнай сям'і, і адначасова радасна. Менавіта зараз для старшакласнікаў пачынаецца новы этап – большай свабоды і адказнасці, першых самастойных узмахаў крылаў.
У чарговым выпуску праекта мы віншуем усіх, для каго на гэтым тыдні прагучаў апошні школьны званок, і запрашаем да размовы 9-ці і 11-цікласнікаў сталічнай гімназіі №2.
Эфір – 1 чэрвеня ў 11-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: