
Лета – час, які трэба бавіць не толькі весела і захапляльна, але і з карысцю; вядома, школьныя дзверы да першага верасня для вучняў зачынены, аднак для тых, хто плануе шмат чаго паспець у дні канікул, стартуе шмат ініцыятыў – лагераў, школ спартыўнага, творчага і нават навуковага накірунку. Пра апошні і гаворым бліжэйшыя дваццаць хвілін.
Летняя школа «Першыя крокі ў навуку» на базе Мінскага палаца дзяцей і моладзі – ўнікальная адукацыйная пляцоўка. Справа ў тым, што яна арганізавана сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. А гэта значыць, падлеткі могуць не толькі сустрэцца з людзьмі, якія прафесійна займаюцца навукай, але і наведаць лабараторыі інстытутаў установы.
Падрабязнасці ад загадчыцы сектарам развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Юліі Карповіч і удзельнікаў адукацыйнага праекта – у праграме «Пакаленне XXI» – 8 чэрвеня ў 11-20.