Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 145 выпуск, 29.06.2019 (аўдыё)
28 июня 2019
«Пакаленне XXI» – 145 выпуск, 29.06.2019 (аўдыё) Лета – пара доўгачаканая. На канікулах у школьнікаў больш вольнага часу, каб гуляць, займацца любімымі справамі, падарожнічаць, але для таго, каб  канікулы прайшлі бяспечна, трэба памятаць правілы паводзін на вуліцы, за горадам, у надзвычайных сітуацыях. Не проста памятаць, але і дакладна ведаць, што рабіць у той ці іншай сітуацыі, як не разгубіцца і як аказаць пры неабходнасці першую дапамогу.
Неабходныя для жыцця веды падлеткам у гульнявой форме, у выглядзе конкурсаў і спаборніцтваў прапануе Цэнтр «Бяспечнае дзяцінства» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. На працягу года са школьнікамі   праводзяцца тэматычныя гульні, абмеркаванні, сустрэчы, а летам веды замацоўваюцца ў лагерах і на злётах.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – культарганізатар Цэнтра «Бяспечнае дзяцінства» Уладзімір Богдан і школьнікі, наведвальнікі ўстановы.
Эфір – 29 чэрвеня ў 11-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: