
Цікава, з карысцю – так праводзяць летнія канікулы члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. У профільных летніках яны не только адпачываюць, але і замацоўваюць свае веды і ўменні па бяспечнай жыццядзейнасці, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паводзінах ў надзвычайных сітуацыях. Падлеткі ўдзельнічаюць у розных конкурсах, злётах, міжнародных сустрэчах. Сваімі уражаннямі і эмоцыямі яны падзеляцца ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Эфір – 20 ліпеня ў 11:20. Меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас
radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у Facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: