Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 150 выпуск, 3.08.2019 (аўдыё)
2 августа 2019
«Пакаленне XXI» – 150 выпуск, 3.08.2019 (аўдыё) IT-адукацыя зараз адна з самых запатрабаваных і ў дзяцей і ў іх бацькоў; ёсць  меркаванне, што высокія тэхналогіі больш падыходзяць для хлопчыкаў – нібыта яны лепей ведаюць дакладныя дысцыпліны і сябруюць з тэхнічным бокам пытання. Тым не менш, як паказвае вопыт шматлікіх кампаній, дзяўчаты   таксама вельмі паспяховыя ў IT-сферы. Адукацыйны праект «IT Princess Academy» прапануе школьніцам паўнацэнную STEAM-адукацыю (тую, што на стыку камп'ютарных тэхналогій і творчасці). Дзяўчаты вывучаюць дысцыпліны, якія адпавядаюць рэаліям сучаснага рынку працы і могуць стаць у будучым выдатным падмуркам для кар'ернай лесвіцы.
Госці чарговага выпуску праекта – сузаснавальнік акадэміі крэатыўных  тэхналогій «IT Princess”, выкладчыца Валянціны Чэкан і вучаніцы акадэміі.
Эфір – 3 жніўня ў 11-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: