
Голас – важны складнік паспяховай камунікацыі для кожнага з нас, а прыемны, з дакладнымі інтанацыямі – такі голас патрэбны не толькі вакалістам-прафесіяналам або артыстам тэатра. Таму што прыгажосць голасу значна ўплывае на тое, як успрымаюць нас незнаёмыя людзі.
У чарговым выпуску праекта прапануем завітаць у Клуб эстраднай песні «Канфеці» пры Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Тут вучацца валодаць голасам, раскрываць яго магчымасці, трымацца на сцэне, ўзаемадзейнічаць з публікай. Таксама у праграме навучання – эстрадны танец і сцэнічнае майстэрства.
Госці чарговай праграмы «Пакаленне XXI» – кіраўнік калектыва Крысціна Мельнік, выкладчык па сцэнічным майстэрстве Анастасія Сянькова і вакалісткі.
Эфір – 24 жніўня ў 11-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: