Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 73 выпуск, 27.01.2018 (аўдыё)
26 января 2018
«Пакаленне XXI» – 73 выпуск, 27.01.2018 (аўдыё) Мінскі дзяржаўны палац  дзяцей і моладзі 37-мы  раз  сабраў юных навукоўцаў сталіцы – шматпрофільная канферэнцыя стала заключным этапам  гарадскога конкурсу школьнікаў на лепшую даследчую работу. Старшакласнікі  ладзілі прэзентацыі  па прадметах  гуманірнага і тэхнічнага цыклаў.
Такая навукова-даследчая дзейнасць развівае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці падлеткаў, дапамагае вызначыцца з будучай прафесіяй. У гэтым упэўнены ўдзельнікі чарговага выпуску праекту «Пакаленне XXI» – пераможцы конкурсу і  загадчыца сектара пазнавальных ініцыятыў палаца дзяцей і моладзі  Юлія Карповіч.
Эфір – у суботу, 27 студзеня, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ  або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: