
У Мінску ёсць месца, дзе школьнікі больш дэталёва знаёмяцца з гісторыяй афганскай вайны, і вучацца адначасова больш свядома ўспрымаць такія паняцці як “Радзіма”, “гераізм”, “патрыятычнае выхаванне”. У сталічнай школе №223 працуе музей воінаў-інтэрнацыяналістаў “Памяць”. Тут можна ўбачыць ўзнагароды і палявую форму, пісьмы і фотаздымкі тых, хто годна выканаў ваенную прысягу і верна служыў Айчыне.
Як працуе музей, як збіраліся экспанаты, чым яны цікавыя для сённяшняга пакалення? На гэтыя і іншыя тэмы – чарговая сустрэча ў праграме «Пакаленне XXI». Яе удзельнікі – дырэктар школы Генадзь Бяляўскі, мастацкі кіраўнік музея Кірыл Рэвека і старшакласнікі, актыўныя ўдзельнікі гэтага музейнага праекта.
Эфір – у суботу, 17 лютага, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас
radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.