Поделиться:
«Пакаленне XXI» –  77 выпуск, 24.02.2018 (аўдыё)
23 февраля 2018
«Пакаленне XXI» –  77 выпуск, 24.02.2018 (аўдыё) Як сучасныя школьнікі ставяцца да праблемы энергазберажэння? Ці маюць звычку эканомна расходваць ваду, святло ў кватэры, а можа, нават падказваюць дарослым, як правільна абыходзіцца са смеццем?..  
Так, маладое пакаленне сёння больш адукаванае ў гэтых пытаннях, шмат ведае пра неабходнасць ашчаднага выкарыстання прыродных рэсурсаў, актыўна прапагандуе такую практыку – малююць тэматычныя плакаты, здымаюць відэаролікі,  ствараюць  арт-аб'екты, ладзяць тэатралізаваныя пастаноўкі. Больш за тое, прэзентуюць свае  вынаходніцтвы ў галіне энергазберажэння.
Госці чарговага выпуску праекта «Пакаленне XXI» – пераможцы  рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон». Яны раскажуць пра свае цікавыя праекты ў галіне энергазберажэння, падзеляцца сваім вопытам эканоміі ў быце, паразважаюць на актуальную тэму захавання прыроды.
Эфір – у суботу, 24 лютага, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by   або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: