Поделиться:
«Пакаленне XXI» –  80 выпуск, 17.03.2018 (аудио)
19 марта 2018
«Пакаленне XXI» –  80 выпуск, 17.03.2018 (аудио) У Беларусі  праходзіць шмат розных алімпіяд, конкурсаў, аглядаў  па  выяўленні і падтрымцы таленавітай і адоранай моладзі. Адзін з самых уплывовых – Рэспубліканскі  конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцкай моладзі «Тэхнаінтэлект». Штогод юныя даследчыкі і эксперыментатары з усёй рэспублікі на некалькі дзён сустракаюцца ў Мінску, знаёмяцца, абараняюць свае праекты, удзельнічаюць у майстар-класах.
Чарговы выпуск праграмы  «Пакаленне XXI» прапануе сустрэчу з лаўрэатамі сёлетняга, 9-га па ліку, конкурсу. У размове прыме ўдзел і намеснік дырэктара Інстытута  інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ Алена Касцюкевіч.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: