Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 84 выпуск, 16.04.2018 (аўдыё)
14 апреля 2018
«Пакаленне XXI» – 84 выпуск, 16.04.2018 (аўдыё) XIII Рэспубліканская прававая алімпіяда «Феміда» днямі сабрала юных прававедаў з усёй Беларусі. Сёлетняе інтэлектуальнае і творчае спаборніцтва прысвечана беларускай міліцыі і прымеркавана да 60-годдзя Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.
Школьнікі правяралі свае веды ў конкурсах на агульную эрудыцыю, расказвалі  пра сваю малую радзіму, абмяркоўвалі савецкія кінастужкі, прысвечаныя міліцыі, выступалі ў тэатралізаваных пастаноўках. Таксама ў праграме алімпіяды – тэсціраванне па прадмеце «Грамадазнаўства».
Як рыхтаваліся да спаборніцтваў, што было самым цікавым і складаным падчас іспытаў, раскажуць фіналісты алімпіяды «Феміда» у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Да размовы далучыўся кіраўнік групы прафесійна-арыентацыйнай работы Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Валерый  Страмбурскі.
Эфір – у панядзелак, 16 красавіка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by  або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: