Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 85 выпуск, 21.04.2018 (аўдыё)
20 апреля 2018
«Пакаленне XXI» – 85 выпуск, 21.04.2018 (аўдыё) Школа валанцёраў «Сёння» – гэта пляцоўка для лідараў-валанцёраў і тых, хто хоча імі стаць; тут можна знайсці сяброў, абменьвацца вопытам, развівацца і павышаць свой патэнцыял, дасягаць  перамог і здзяйсняць добрыя ўчынкі.
Мэта праекта – фарміраванне, навучанне і каардынацыя работы каманды валанцёраў-прафесіяналаў. Для тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў дабрачыннай справе, ладзяцца семінары, майстар-класы, практыкумы і канферэнцыі.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – каардынатар крэатыўна-інавацыйнага цэнтра Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Яна Шарамецьева і наведвальнікі Школы валанцёраў «Сёння».
Эфір – у суботу, 21 красавіка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by   або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: