Поделиться:
«Пакаленне XXI» –  86 выпуск, 30.04.2018 (аўдыё)
30 апреля 2018
«Пакаленне XXI» –  86 выпуск, 30.04.2018 (аўдыё) Актыўныя, паспяховыя, ініцыятыўныя, прафесіяналы ў сваёй справе і неабыякавыя да патрэб іншых – менавіта такімі мы бачым маладых людзей, якія ўступаюць у самастойнае жыццё. Тых, хто літаральна праз 5-10 гадоў  будзе вырашаць важныя задачы на сваім рабочым месцы ці нават вызначаць дзяржаўныя прыярытэты.
Асоба будучага фарміруецца ўжо сёння – у школе, сям’і, грамадскім асяроддзі. І значную ролю адыгрываюць тут грамадскія агранізацыі, якія дапамагаюць сфарміраваць лідарскія якасці, актыўную жыццёвую пазіцыю. Сярод іх – Ліга маладых выбаршчыкаў «Твой выбар».
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – каардынатар праекта Мінскай гарадской Лігі Выкторыя Трупіна, куратар клуба маладых выбаршчыкаў Мінскага дзяржаўнага прафісійнага ліцэя №10 будаўніцтва  Аксана Хмяльніцкая і, зразумела, самі  члены Лігі маладых выбаршчыкаў.
Эфір – 30 красавіка ў 11-20.
Свае меркаванні  па тэме  можна дасылаць  на электронны адрас radio1@tvr.by   або размясціць  на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: