
Больш за дваццаць гадоў аб'ядноўвае таленавітых школьнікаў рэспублікі «ЮНІ-цэнтр-XXI», афіцыяльная назва гэтай установы Навукова-даследчы і метадычны цэнтр выкладчыкаў і навучэнцаў пры факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Сярод яго асноўных задач – арганізацыя інтэлектуальных мерапрыемстваў і дадатковае навучанне падлеткаў. Школы юных матэматыкаў, інфарматыкаў, фізікаў і астраномаў выхоўваюць лаўрэатаў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – дырэктар «ЮНІ-цэнтра-XXI» Барыс Задворны, выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі і навучэнцы ўстановы.
Эфір – 5 мая ў 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас
radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: