Поделиться:
«Пакаленне XXI» –  88 выпуск, 12.05.2018 (аўдыё)
11 мая 2018
«Пакаленне XXI» –  88 выпуск, 12.05.2018 (аўдыё) Сёлетняя вясна радуе сапраўды летнім надвор'ем, таму пасля заняткаў ці ў выхадныя дні школьнікі з бацькамі ці сябрамі ладзяць вандроўкі за горад, ходзяць у міні-паходы. Нехта нават ужо адкрыў купальны сезон. Усё гэта, вядома, аздараўляе і дорыць новыя ўражанні і прыўзняты настрой. Але ж падчас адпачынку нельга забывацца і аб правілах бяспекі.
Якім чынам школьнікі атрымліваюць веды па бяспечных паводзінах, наколькі яны гатовыя пры неабходнасці аказаць першую медыцынскую дапамогу?  
Размова на гэтую актуальную тэму ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Удзел у ёй бяруць настаўніца па дапрызыўнай падрыхтоўцы сталічнай гімназіі №29 Антаніна Рамановіч і старшакласнікі, члены Клуба юных ратавальнікаў-пажарных.
Эфір – 12 мая ў 11-20.
Свае меркаванні  па тэме  можна дасылаць  на электронны адрас radio1@tvr.by   або размясціць  на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: