
III Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «World Skills Belarus 2018», як і папярэднія, накіраваны на папулярызацыю рабочых прафесій; маштабнае спаборніцтва арганізавана па стандартах міжнароднага руху World Skills International. Гэта конкурс, які ахоплівае амаль сорак прафесій у сферы вытворчых, інжынерных, інфармацыйных, будаўнічых, транспартных тэхналогій, сацыяльных і персанальных паслуг, моды і дызайну. І дэманструе прымяненне новых тэхналогій падчас падрыхтоўкі кадраў.
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI», зразумела, канкурсанты. Яны і раскажуць, што прываблівае ў такім спаборніцтве, наколькі важна прафесійная арыентацыя школьнікаў. Да размовы далучыцца і галоўны эксперт кампетэнцыі «Праграмнае рашэнне для бізнесу» Вольга Бялоцкая.
Эфір – 26 мая, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас
radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.