Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 97 выпуск, 21.07.2018 (аўдыё)
20 июля 2018
«Пакаленне XXI» – 97 выпуск, 21.07.2018 (аўдыё) Што такое  лінгвістычны лагер? Магчымасць не забыць замежную мову за тры летнія месяцы, бо практыка дазваляе падлеткам замацаваць свае веды, а галоўная асаблівасць – камунікацыя выключна на замежнай мове.
Змена ў такім лагеры за мяжой каштуе шмат. Таму добрай альтэрнатывай падаецца лінгвістычны лагер у Беларусі. Тут не толькі заняткі за партамі, практыкаванні ў падручніках, пераклады і дыялогі. Гэта яшчэ экскурсіі, абмеркаванні, гульні, дыскусіі з носьбітамі мовы. А ў выніку – высокі ўзровень валодання замежнай  мовай, цікавасць да яе.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – кіраўнік Цэнтра вывучэння замежных моў Ларыса Ламбіна і школьнікі, наведвальнікі летняга лінгвістычнага лагера.
Эфір –  у суботу, 21 ліпеня, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by  або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: