
Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА існуе ў Беларусі больш за 20 гадоў- ён і сёння не мае аналагаў у краінах СНД па гарманічным сінтэзе нефармальнай дадатковай адукацыі, актыўнага адпачынку і магчымасці для моладзі рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы. Кожны тут можа знайсці сябе заняткі згодна са сваімі інтарэсамі. Тут ёсць магчымасць паўдзельнічаць у самакіраванні, адукацыйных, культурных і спартыўных праектах. Як гэта спалучаецца і якія вынікі дае - пра гэта у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Удзел прымаюць праграмны дырэктар Летняга ўніверсітэта клубаў ЮНЕСКА Анастасія Дорань, адміністратыўны дырэктар Андрэяй Пакрэп і самі удзельнікі праекта.
Эфір - 28 ліпеня ў 11.20
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас
radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: