
Кажуць, што наша памяць вельмі падобная на камп’ютарную, толькі больш складаная і непрадказальная.
У кожнага чалавека яна розная. У кагосьці - добрая, у некага не вельмі.
І тым не менш, у жыцці кожнага з нас ёсць падзеі (радасныя, адметныя, яркія) якія назаўсёды застаюцца ў памяці. Мы нават памятаем маленькія дэталі.
Аб якіх падзеях з вашага жыцця, з жыцця вашай сям'і, у вас засталіся самыя яркія і добрыя ўспаміны? Нумар для СМС 1062.
Далучайцеся да ранішняга апытання 14 верасня ў 7.30.
Таксама вас чакае надвор’е, эканамічная і прававая інфармацыя, карысныя парады для тых, хто захоплены стылем і модай, спорт, добрая музыка і многае іншае.