
У 22.05. у “Тэатры Беларускага радыё” пачнем слухаць радыёспектакль “Парог” па аднайменнай п”есе Аляксея Дударава.
Менавіта з гэтага твора пачаўся ў 80-ыя гады поспех драматурга.
Галоўны герой – Андрэй Буслай– асоба разбэшчаная і дэмаралізаваная п’янствам. Абыякавасць, духоўная лянота, апатыя да ўсяго…У жыцці ён кіруецца хутчэй эмацыянальнымі імпульсамі.
Але невядомая трывога і незадаволенасць сабой пачынаюць яго непакоіць усё часцей….
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: