Поделиться:
Пазнаёміць бізнесменаў з франчайзінгам – «Дзелавы радыёпартал», 10.10.2018 (аўдыё)
10 октября 2018
Пазнаёміць бізнесменаў з франчайзінгам – «Дзелавы радыёпартал», 10.10.2018 (аўдыё) Cемінар для прадстаўнікоў бізнесу пройдзе 16 кастрычніка – прадпрымальнікам раскажуць пра франчайзінг і паралельна пройдзе выстава франшыз. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы асацыяцыі «Белфранчайзінг» у рамках праекта «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь», які рэалізуюць Праграма развіцця ААН і Міністэрства эканомікі пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
На семінары выступяць вядомыя беларускія і міжнародныя эксперты. Удзельнікі семінара змогуць даведацца, як правільна шукаць франшызы, як усталёўваць партнёрскія адносіны паміж франчайзі і франчайзерам. А сёння ў Дзелавым радыёпартале пра гэта мы пагаворым са старшынёй асацыяцыі «Белфранчайзінг» Вольгай Лявонцьевай.
Праграма «Дзелавы радыёпартал» выходзіць па буднях у 11-40.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: