Поделиться:
Першыя словы ў беларускім радыёэфіры (аўдыё)
15 ноября 2017
Першыя словы ў беларускім радыёэфіры (аўдыё) «Увага! Гаворыць Мінск! Радыёстанцыя РВ-10 iмя Саўнаркома БССР пачынае сваю работу на хвалi 1442 метры!»
Менавіта такімі словамі ў Беларусі пачалося эфірнае радыёвяшчанне. Гэта адбылося ў нядзелю, 15 лістапада 1925 года, у 18:30.
З дакладам па радыё выступіў кіраўнік ўрада БССР Іосіф Адамовіч. Тагачаснаму старшыні Саўнаркама было ўсяго 28 гадоў. Адной з задач маладога прэм'ера якраз і стала развіццё радыёвяшчання ў Беларусі.  
Спачатку слухачоў было няшмат – восенню 1925-га ў Мінску налічвалася каля 400 аматарскіх прыёмнікаў з навушнікамі. Аднак хутка стала зразумела: тэхнічная навінка беларусам даспадобы. Культурны адпачынак ля рэпрадуктара стаў модным, усё больш людзей жадалі абзавесціся індывідуальным прыёмнікам.    

Па матэрыялах кнігі І.Куркова «Свет жывога эфіру».
На фота: станцыя кантролю якасці на беларускім радыё, 1930-я гады (ілюстрацыя з Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі).
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: