Шматаблічны свет прыгожага пісьменства дае нам магчымасць звяртацца да розных мастацкіх твораў. Кніга – той спадарожнік, з якім можна бавіць час і ў радасці, і на самоце. Дарэчы, кожная эпоха мела сваіх літаратурных герояў. Яны запаўнялі духоўную прастору жыцця чалавека, а некаторыя нават станавіліся знакам ці сімвалам пэўнага гістарычнага часу. У гэтым – асаблівасць і разам з тым заканамернае развіццё літаратуры.
«Пісаць – нібыта плыць па аблачыне...». Імправізацыя радка і выдавецкі клопат» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госць студыі – пісьменнік, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, апошняя з якіх – Нацыянальная літаратурная прэмія 2022 года за кнігу паэзіі «Уладар ветру», дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» АЛЕСЬ БАДАК.
Вершы нашага госця прагучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна.
Эфір – 29 чэрвеня ў 21.05.
Ілюстрацыя: SB.BY