Поделиться:
Даўжнікоў "ловяць" праз сацыяльныя сеткі -“Радыёфакт”
14 сентября 2016
Даўжнікоў "ловяць" праз сацыяльныя сеткі -“Радыёфакт” Жыхароў Мінска, якія ўхіляюцца ад аплаты жыллёва-камунальных паслуг, цяпер «ловяць» з дапамогай сацыяльных сетак. Работнікі разлікова-даведачных цэнтраў перш за ўсё вылічаюць людзей, у якіх запазычанасць - больш за месяц. Калі даўжнік не адказвае на тэлефонныя званкі, не адкрывае дзверы або наўмысна схаваўся – яго чакае асабістае паведамленне ў сацсетках.
Спецыялісты заўважылі: менавіта такія размовы з даўжнікамі маюць пэўны псіхалагічны эфект. Адсутнасць непасрэднага кантакту дае віртуальнаму адрасату адчуванне бяспекі. Пра гэта праграме «Радыёфакт» расказала начальнік разлікова-даведачнага цэнтра №4 Ленінскага раёна Мінска Алена Махніцкая.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: