Што ведаем мы пра радаводнае дрэва сям'і самага маладога класіка беларускай літаратуры? У выдавецкай серыі «Беларускі кнігазбор» у 1999 годзе выходзіла кніга Зміцера Яцкевіча «Радавод Максіма Багдановіча». А распачаў гэтую важную справу яшчэ бацька Максіма Адам Ягоравіч Багдановіч.
Якія прыярытэтныя кірункі такіх пошукаў у сённяшніх музейшчыкаў? Як гіпотэзы становяцца фактамі, а настойлівасць даследчыкаў робіць цуды?!.
«Радавод па мячы і кудзелі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці нашай студыі: вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец і спецыяліст у галіне генеалогіі Алена Кароўчанка.
Эфір: 18 мая ў 21.05
