Поделиться:
РАДЫЁДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ 21 ЛЮТАГА Ў ЭФІРЫ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ
21 февраля 2023
РАДЫЁДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ 21 ЛЮТАГА Ў ЭФІРЫ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ

Да Міжнароднага дня роднай мовы каналы і радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюць тематычны эфір. Перадачы, прысвечаныя захаванню і прымнажэнню моўнай спадчыны, развіццю беларускай мовы, актуальным моўным працэсам у сучасным беларускім грамадстве, выйдуць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Міжнароднага радыё “Беларусь” і радыёстанцыі “Сталіца”.

На канале “Культура” плануецца прамая трансляцыя Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове. Да ўдзелу ў акцыі, якую арганізуе Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з Беларускім радыё, запрашаюцца ўсе ахвочыя, хто жадае праверыць свой узровень валодання роднай мовай.

Летась прамая трансляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод слухачоў, – расказаў дырэктар канала “Культура” Уладзімір Трапянок. – Спадзяюся, сёлета Рэспубліканская дыктоўка збярэ яшчэ большую колькасць удзельнікаў. З вялікім гонарам мы падтрымліваем ідэю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паколькі адна з задач нашага радыё – папулярызацыя беларускай мовы, сапраўднага духоўнага скарбу нацыі”.

Пачатак трансляцыі Рэспубліканскай дыктоўкі – у 13:00.

Канал «Культура» гучыць на ультракароткіх хвалях, у дыяпазоне 87,5–108 МГц, online-вяшчанне арганізавана на сайтах Канал "Культура", www.tvr.by, а таксама ў Нацыянальным радыёплэеры.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: