Поделиться:
“Радыёфакт” з Аляксандрам Шустэрам, 3.04.2017 (аўдыё)
3 апреля 2017
“Радыёфакт” з Аляксандрам Шустэрам, 3.04.2017 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы:
Развіццё двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах – сёння ў Пецярбургу адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.  
Абараніць правы спажыўцоў і палепшыць якасць паслуг – дэпутаты на вясенняй сесіі разгледзяць комплекс законапраектаў у сацыяльнай сферы.
Чаму Турцыю паўстагоддзя не прымаюць у ЕС? Прэзідэнт Эрдаган выказаў сумненні ў еўрапейскай будучыні сваёй краіны.
Акрамя таго, вы даведаецеся:
Чым беларуская пража прыцягвае пакістанскіх вытворцаў аддзення?
Дзе дапамогуць знайсці работу мары або адкрыць сваю справу?
Якія магчымасці для будаўнічай галіны адкрывае знойдзенае ў Беларусі радовішча базальту?
Таксама ў цэнтры нашай увагі:
НАСА і Раскосмас прыедуць у Мінск – у Беларусі рыхтуюцца да Міжнароднага  кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.
«30 дзён на веласіпедзе» – што гэта за акцыя і як прыняць у ёй удзел?
Ласіныя рогі як прадмет навуковага інтарэсу – што робяць з каштоўным трафеем у Віцебскай вобласці?
Навіны з жыцця краіны і свету  больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор’е.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: