Поделиться:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 24.11.2016 (аўдыё)
24 ноября 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 24.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы:
Беларусь і Аўстрыя аднавілі работу ўсіх механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння – у Мінску прайшоў бізнес-форум дзвюх краін;
Беларусь і Расія ўмацоўваюць рэгіянальныя сувязі: у гэтыя дні праходзяць перамовы з прадстаўнікамі Тульскай і Калужскай абласцей, а таксама Рэспублікі Комі.
Чарговая сустрэча міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" можа прайсці ў Мінску; Беларусь гатова забяспечыць усе неабходныя ўмовы.
Роўна 20 гадоў таму Беларусь ператварылася з парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую. Меркаванне палітолага: як вынікі рэферэндуму 1996 года паўплывалі на развіццё краіны?
Бязвізавыя магчымасці наведвання Гродна прадставяць на міжнароднай выставе турызму, якая адкрываецца сёння ў Варшаве. Пра бязвізавую Беларусь – наша “Актуальнае інтэрв'ю”.
Больш за 3,5 мільёны беларусаў ужо зрабілі прышчэпкі супраць грыпу; час для вакцынацыі, як і самі вакцыны, яшчэ ёсць.
23 калектывы з 14-ці краін – у БДУ сёння адкрываецца традыцыйны «Тэатральны куфар».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і якім сёння будзе надвор'е.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: