
У 20.20 -слухаем запісы адметнейшай асобы польскай эстрады мінулага – Марылі Радовіч.
Пік яе папулярнасці прыйшоўся на 1970-я і 80-я гады (самыя папулярныя песні тых гадоў «Jadą wozy kolorowe» і «Kolorowe Jarmarki»). Апошнюю артыстка падарыла і Валерыю Лявонцьеву.
Нямоцны, але гібкі і паслухмяны, своеасаблівы і лёгказапамінальны тэмбр голасу…
У выканаўчай манеры нечаканыя для эстрады фарбы: гарэзлівасць і хітрынка…
На сваёй радзіме Марыля Радовіч папулярная і сёння. Некаторыя песні з апошніх альбомаў займаюць высокія пазіцыі ў хіт-парадах музычных радыёстанцый.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: