Поделиться:
Самы прыбытковы брэнд прадпрыемства «Кушлікі» – «Свая зямля», 19.05.2018
18 мая 2018
Самы прыбытковы брэнд прадпрыемства «Кушлікі» – «Свая зямля», 19.05.2018 Сярод  сельгаскультур бульба – самая рэнтабельная ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Кушлікі»; каб не несці страты пры захоўванні «другога хлеба», адбудавалі сучаснае сховішча і зараз у міжсезонны перыяд паспяхова канкурыруюць з буйнымі вытворцамі не толькі ў Беларусі. Дзе выгадна прадаюць кушлікоўскую бульбу і які прадукт у хуткім часе дапоўніць таварную групу? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Фёдар Завацкі.
У другой частцы праграмы «Свая зямля»  вопытны садавод са Стаўбцоўскага раёна  Анатоль Чэкуноў  пазнаёміць з навінкамі імунных сартоў агрэсту. Сакавітая ягада – кладавая вітамінаў. У ёй утрымліваюцца карысныя мікра- і макраэлементы. Агрэст сёння актыўна прымяняецца ў медыцыне для прафілактыкі розных захворванняў. З улікам павышэння попыту і шматлікіх заявак, Анатоль Анатольевіч плануе пашыраць плантацыю і нарошчваць аб'ёмы пасадачнага матэрыялу ва ўласным гадавальніку. Бізнес-праект малады гаспадар прадставіў у Стаўбцоўскі райвыканкам і разлічвае на выдзяленне зямлі на гэтыя мэты.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» 19 мая ў 6-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: