Поделиться:
Simon and Garfunkel –“Рэтра”, 19.10.2016
18 октября 2016
Simon and Garfunkel –“Рэтра”, 19.10.2016 У цэнтры нашай ўвагі –сапраўдная эстрадная класіка. Жыццё многіх калектываў аказваецца даволі кароткім і яны знікаюць са сцэны, пакідаючы меламанам свае запісы.
У 20.20 слухаем папулярны дуэт 60-х гадоў Simon and Garfunkel.
Сайман і Гарфанкел разам раслі ў яўрэйскім прыгарадзе Нью-Ёрка. У 1957 годзе, натхнёныя прыкладам братоў Эверлі, яны пачалі выступаць для іншых падлеткаў.
Іх першы сінгл «Hey Schoolgirl» карыстаўся ўмераным поспехам  і нават трапіў у нацыянальныя чарты. Неўзабаве дарогі музыкаў разышліся, паколькі яны паступілі ва ўніверсітэты, размешчаныя ў розных гарадах Амерыкі.
Гісторыя жыцця і творчасці, а таксама знакамітыя песні – у праграме “Рэтра”.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: