У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артысткі Галіны Кухальскай прагучаць апавяданні беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай “Дыярыуш пані”, “Жалезная кнопка”, “Жаніх панны Данусі” і “Старасвецкія міфы горада Б”. Гісторыя і сучаснасць, фантастычнае і рэальнасць – усё гэта пераплятаецца ў сюжэце і выбары герояў твораў, робіць іх арыгінальнымі і цікавымі.