Поделиться:
Служыць з песняй, безумоўна, весялей! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 11.12.2019 (аўдыё)
11 декабря 2019
Служыць з песняй, безумоўна, весялей! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 11.12.2019 (аўдыё) «З песняй Айчыне служыць» – гэта, між іншым, творчае крэда Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Калектыў сапраўды з'яўляецца музычным брэндам беларускай арміі, а ў  яго творчым багажы – дзяржаўныя ўзнагароды, перамогі ў шматлікіх фестывалях і конкурсах, гастролі па ўсім свеце.
Аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска вырашыла прыгадаць слаўную гісторыю ансамбля, а згадзіліся ёй дапамагчы прадстаўнікі Дзяржаўнага акадэмічнага  ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – памочнік мастацкага кіраўніка Вольга Бураёўлёва, салісты Міхаіл Ліла, Кацярына Лазука і артыстка балета Анастасія Семіжон.
Праграма за 11 снежня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: