Сучаснае грамадства, яго праблемы і заганы... Пра іх задумваўся выдатны рускі драматург Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя і стараўся адлюстраваць ў сваіх творах. Пытанні гэтыя застаюцца актуальнымі і ў нашым стагоддзі. Менавіта яны ў цэнтры ўвагі прэм'еры спектакля “Профіт”, якая адбылася зусім нядаўна ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Новая пастаноўка – гэта сучасны погляд на вечную тэму чалавечых каштоўнасцей. Да нас ў госці завітаў мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў, а таксама акцёры тэатра беларускай драматургіі: з.а. Беларусі Людміла Сідаркевіч,Ганна Семеняка і Арцём Курань.
Слухайце праграму “Настрой!” 10 ліпеня ў 13:20