Адзін з лепшых праектаў, які на працягу многіх гадоў жыве пад дахам Белдзяржфілармоніі і карыстаецца вялікім попытам ў гледачоў – «Музычная гасцёўня» Таццянай Старчанка. Канцэрты, што праходзяць тут, уяўляюць сабой рэдкае спалучэнне выдатнай музыкі, жывога слова, унікальнай атмасферы. Сёння пра канцэрты гасцёўні, планы, летнія вандроўкі і смачныя кулінарныя рэцэпты пагаворым з Таццянай Старчанка.