Поделиться:
“The Grigoryan Brothers”, Белдзяржфілармонія і ўражанні кітайскага прафесара - “Культпаход”, 16.10.2016
14 октября 2016
“The Grigoryan Brothers”, Белдзяржфілармонія і ўражанні кітайскага прафесара - “Культпаход”, 16.10.2016 Удзельнік аднаго з самых вядомых у свеце гітарных дуэтаў “The Grigoryan Brothers” Слава Грыгаран раскажа, з чаго пачынаўся калектыў, хто “адказвае” за стварэнне яго рэпертуара і якую праграму музыканты хутка выканаюць на канцэрце ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Мастацкі кіраўнік Мінскага струннага квартэта Уладзімір Хімарода прадставіць новую канцэртную праграму і раскажа, што з “унікальнага” будзе гучаць на канцэрце квартэта 22 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі.
Мастацкі кіраўнік і дырыжор жаночага хору Цэнтральнага Кітайскага Педагагічнага Універсітэта (г.Ухань), доктар мастацтвазнаўства, прафесар Цянь Сяо Бао падзеліцца ўражаннямі ад выступленняў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Вялікай студыі Дома радыё.
Гэтыя і многія іншыя тэмы абмяркуем у “Культпаходзе” 16 кастрычніка ў 15.20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: