- Главная
- /
- Новости
- /
- “Цудоўная дудка” -“Тэатр Беларускага радыё”, 07.12.2016

Так называецца радыёпастаноўка паводле аднайменнай п’есы-казкі драматурга Віталя Вольскага. Год запісу – 1989.
Дарэчы, пяру аўтара належаць і такія вядомыя п’есы, як “Несцерка”, “Дзед і жораў”, “Машэка” да іншыя. Яны даўно сталі класікай беларускай драматургіі.
Нагадаем сюжэт “Цудоўнай дудкі”. У пошуках праўды і шчасця Янка трапляе ў каралеўскі палац да караля. Кемлівасць хлопца прыйшлася да спадобы каралю. Янка тройчы выконвае няпростыя заданні. Аднак жа чакаць сапраўднай падзякі ад караля простаму хлопцу не выпадае. І тады яму на дапамогу, як гэта часта бывае ў казках, прыходзіць чароўная сіла.
Запрашаем на п’есу –казку – у 22.05
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: