Поделиться:
«Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 18.12.2017
15 декабря 2017
«Творчы вечар з Беларускім Саюзам кампазітараў» з Віктарам Кісцянём, 18.12.2017 Творчая дзейнасць дырыжора, кампазітара і аранжыроўшчыка Вальтэра Мнацаканава – выпускніка Маскоўскай кансерваторыі — пачыналася ў самых розных гарадах былога Савецкага Саюза, аднак жыццё і праца ў Беларусі — асаблівая старонка ў біяграфіі музыканта.
Маэстра быў дырыжорам аркестра народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, працаваў у народнай оперы Палаца Белсаўпрофу. Каля 15 гадоў вёў на Беларускім радыё цыкл музычна-адукацыйных перадач. У апошнія гады Мнацаканаў займаецца аранжыроўкай. Сярод асаблівых пераваг – музычныя творы Дзмітрыя Шастаковіча, музыка да вядомых савецкіх і замежных кінафільмаў...
Аўтар праграмы Віктар Кісцень запрашае на сустрэчу з творчым госцем 18 снежня, у 21-05, на хвалі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: