Поделиться:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 22.02.2018
22 февраля 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 22.02.2018 На гэтым тыдні, 24 лютага, – Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, а ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў 4-ты том яго «Дзённікаў і запісаў».
Пра гэты ўнікальны выдавецкі праект, што пачаўся ў 2015-м годзе і задума якога ўзнікла яшчэ пры жыцці Рыгора Іванавіча, які дае магчымасць лепш зразумець глыбіню таленту Барадуліна, яго неардынарную асобу і тую ролю, што належыць народнаму паэту ў беларускай літаратуры, і пойдзе сёння гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госця  студыі – аўтар праекта «Рыгор Барадулін. Дзённікі і запісы», укладальнік першых чатырох кніг, рэдактар Наталля Давыдзенка.
У праграме гучаць  вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні артыста  Аляксандра Гарцуева і заслужанага артыста  Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова.
Пачатак эфіру – 22 лютага ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: