
У праекце «Творчы вечар» аўтар Таццяна Якушава запрашае здзейсніць музычную вандроўку ў Адэсу, пазнаёміцца з некаторымі адметнасцямі культурнага жыцця, сустрэцца з кампазітарам, народным артыстам Украіны Міраславам Скорыкам. Таксама вас чакае гутарка з лаўрэатам міжнародных конкурсаў саксафаністкай Ганнай Сцяпанавай і кампазітарам, рэжысёрам, прадзюсарам міжнароднага фестывалю юных талентаў «Зорачка» Аляксандрам Сцяпанавым.
Пачатак эфіру – 14 верасня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: