
На працягу сезона творчая група Беларускага радыё ладзіць праект «Песні малой радзімы», мэта якога – знаёмства з культурным і музычным жыццём розных рэгіёнаў краіны. Аўтар праекта Таццяна Якушава запрашае ў творчую вандроўку ў Гомель і прапануе паслухаць калектывы, якія захоўваюць мясцовыя спеўныя традыцыі. У праграме прымае ўдзел вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору Гомельскага цэнтру народнай творчасці Ірына Глушэц.
Пачатак эфіру – 16 жніўня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: