Поделиться:
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 18.01.2019
18 января 2019
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 18.01.2019 Чарговы выпуск праграмы «Творчы вечар» прысвечаны памяці выдатнага польскага музыканта беларускага паходжання Чэслава Немена. 17 студзеня   споўнілася 15 гадоў,  як  ён  пайшоў з  зямнога  быцця. Ёсць падзеі і даты, што даюць нагоду і парадавацца, і пасумаваць. Парадавацца таму, што былі  людзі, якія ўпрыгожылі яркімі промнямі свайго таленту наша жыццё, пасумаваць таму, што многія з іх занадта рана пакінулі гэты свет. Чэслаў Немен не дажыў да свайго 65-годдзя ўсяго толькі месяц. Сёлета, 16 лютага,  яму споўнілася б 80. Гэтыя дзве даты сталі нагодай успомніць легендарнага творцу з  асобамі, якія робяць вялікі ўнёсак ва ўшанаванне яго памяці.
Пачатак эфіру – 18 студзеня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: