Салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, уладальнікі медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава і Эдуард Мартынюк будуць госцямі «Творчага вечара». Яны падзеляцца з радыёслухачамі і аўтарам праграмы Таццянай Якушавай апошнімі навінамі творчага жыцця, раскажуць, як сумяшчаюць асабістае жыццё з кар’ерай.