
3 лістапада “Творчы вечар” прысвечаны міжнароднаму культурнаму абмену і яго ролі ў развіцці нацыянальнай музычнай культуры. Абмеркаваць гэтую тэму запрашаем разам з вядомым дырыжорам, педагогам, кіраўніком некалькіх харавых калектываў, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Мiнскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Аляксеем Снітко. Днямі канцэртны хор каледжа пад яго кіраўніцтвам вярнуўся з цікавай творчай вандроўкі ў Польшчу, дзе з вялікім поспехам выступіў у зале “Фларыянка” Кракаўскай акадэмі музыкі і зале імя С.Стулігроша ў Познаньскай акадэміі музыкі.
Далучайцеся да прамога эфіру, удзельнічайце ў размове, задавайце пытанні, рабіце каментарыі. SMS-паведамленні дасылайце на кароткі нумар 1062, а званкі ў студыю будуць прымацца на тэлефон (017) 284-87-21.
Пачатак праграмы ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: