15 жніўня ў Магілёўскай катэдры адбылася гістарычная падзея ў рэлігійным, культурным і грамадскім жыцці – у горадзе загучаў духавы арган, прывезены з Галандыі. Аўтар праграмы «Творчы вечар» Віктар Кісцень на месцы падзей пагутарыў з людзьмі, даведаўся пра іх уражанні, а таксама зрабіў першыя аўдыёзапісы адзінага ў Магілёве аргана.