Поделиться:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.05.2019 (аўдыё)
1 мая 2019
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.05.2019 (аўдыё) Сёння юбілей у цудоўнай актрысы, прымадоны беларускай сцэны, унікальнай з'явы айчыннага тэатральнага мастацтва, народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайда. Яна шмат гадоў аддана служыць свайму роднаму – Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру. Падчас працы ў тэатры  Наталля Гайда стварыла галерэю яркіх вобразаў. У яе гераінь – шмат  маляўнічых  фарбаў,  энергіі,  драматызму і адначасова іскрамётнага гумару, імкнення да прыгажосці, гармоніі і духоўнага ўдасканалення.
Госці вядучай праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска – народная артыстка Беларусі, салістка  Беларускага дзяржаўнага  акадэмічнага музычнага тэатра  Наталля Гайда, народная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага  акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч, вядомая піяністка і гаспадыня «Музычнай гасцёўні» Таццяна Старчанка, беларускі драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Алесь Дудараў.
Эфір за 1 мая, 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: