Поделиться:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 6.11.2019
6 ноября 2019
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 6.11.2019 У гэтай праграме «Творчы вечар» аўтар Яна Хадоска запрашае пагаварыць  аб мастацтве, а дакладней, паразважаць, як яно ўплывае на дзяцей, якія эмоцыі выклікае, якія струны душы кранае.
Выдатны савецкі педагог Васіль Сухамлінскі сказаў: «Дзеці павінны жыць  у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фаназіі і творчасці». І з  гэтым цяжка не пагадзіцца, бо мастацтва – неабходная частка нашага  жыцця, асабліва у дынамічным, імклівым XXI стагоддзі, бо яно аказвае моцны  ўплыў на развіццё асобы, фарміруе пачуцці, думкі, маральныя і жыццёвыя  прынцыпы.
Сёння сучаснае грамадства прад'яўляе ўсё больш патрабаванняў да чалавека. Быць адукаваным ужо недастаткова. Сёння важна ўмець думаць, творча  вырашаць нестандартныя задачы, а таксама быць рознабаковай асобай з  шырокім кругааглядам і ўласнай думкай.
Наколькі сучасным дзецям неабходныя тэатр, філармонія, музеі, увогуле ўстановы культуры? Ці павінны яны толькі забаўляць ці яшчэ і павучаць чамусьці сур'ёзнаму ў гэтым жыцці? На якія тэмы павінны дарослыя  размаўляць з маленькімі гледачамі, у якой форме будаваць узаемаадносіны?
Свае пытанні Яна Хадоска адрасуе гасцям праграмы «Творчы вечар», штодзённая прафесійная дзейнасць якіх звязана з творчасцю для дзяцей – рэжысёру Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлане Навуменка, дырэктару філармоніі для дзяцей і юнацтва Алегу Мазурыну, рэжысёр Маладзёжнага тэатра эстрады Яўгену Гофранду і актрысе Камернага драматычнага тэатра Любові Кавалёвай-Лемантовіч.
Пачатак сустрэчы – 6 лістапада ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: