Поделиться:
АНОНС: «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.01.2020
1 января 2020
АНОНС: «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.01.2020 Свята працягваецца, а таму мы яшчэ раз, сябры, шчыра віншуем вас з Новым годам! Шчасця вам, дабра, здароў'я, творчага плёну і здзяйснення самых запаветных мар!
Мінулы год ужо стаў нашай гісторыяй. А значыць самы час успомніць тое  добрае, што ён прынес нам. Сёння ў святочную студыю Першага  нацыянальнага канала Беларускага радыё мы запрасілі творчых асоб, якія  павіншуюць нас са святам і раскажуць пра тое, з чым яны развіталіся ў мінулым годзе і падзеляцца планамі на новы год.
Нашы госці: дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Карукіна, кіраўнік службы маркетынгу Нацыянальнага  акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Ларыса Каліноўская, дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў і дырэктар  філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын.
Пачатак сустрэчы – 1 студзеня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: