Поделиться:
«У мюзікле ўсё павінна жыць і пульсіраваць» - Анастасія Грыненка
2 октября 2020
«У мюзікле ўсё павінна жыць і пульсіраваць» - Анастасія Грыненка Мастацтва, музыка, мюзікл - сталі важкімі складнікамі ў жыцці маладога беларускага рэжысёра Анастасіі Грыненка, якая,  разам са сваёй  камандай, стварыла адметны ў Беларусі тэатр,непадобны на іншыя са сваім стылем, эстэтыкай, мастацкімі поглядамі. Гэта тэатр Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла”. Анастасія Грыненка лічыць, што гэта самая  вялікая ўдача- жыць, працаваць, ствараць. Яна кажа: «Мне пашчасціла быць акружанай музыкай і існаваць ў ёй. Я проста  не ўяўляю свайго жыцця без ўсяго гэтага. Самае вялікае шчасце – мець такую работу, якую любіш, якая дорыць  табе столькі  шчаслівых імгненняў». Сёння  госця праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам  галоўны рэжысёр тэатра Генадзя Гладкова “Тэрыторыя  мюзікла” Анастасія Грыненка.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: