Поделиться:
“Усмешка – гэта крывая, што выраўноўвае ўсё” - “Раніца з Беларускім радыё”, 17 жніўня 2016
16 августа 2016
“Усмешка – гэта крывая, што выраўноўвае ўсё” - “Раніца з Беларускім радыё”, 17 жніўня 2016 Кажуць, што сур’ёзнасць забірае жывыя эмоцыі.
А вось усмешка дапамагае разрадзіць абстаноўку і згладзіць нацягнутасць у адносінах, здымае фізічныя і душэўныя заціскі, дапамагае сабрацца з думкамі, паляпшае здольнасць да канцэнтрацыі і выдатна ўплывае на памяць. Плюсаў шмат.
Далучайцеся да ранішняга апытання. Нумар для СМС-1062.
Ці дапамагае вам усмешка дасягаць жаданага – на працы, у кар’еры, як кажуць “адчыняць любыя дзверы”, і быць паспяховымі? А можа ўсмешка прапісана ў вашым працоўным кантракце?
Слухайце і далучайцеся да “Раніцы з Беларускім радыё” у 8 гадзін 17 жніўня.
“Усмешка – гэта крывая, што выраўноўвае ўсё”. Вось так трапна заўважана.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: